Корзина
108 отзывов
БеларусьМинскпросп. Независимости, 58, офис 401
+375 (17) 290-25-26
+375293681046
+375333771710
+375172900893
Экстрим Театр "Берсерк"
Корзина

Каляды в Дудутках 25 снежня 2018

Каляды в Дудутках 25 снежня 2018

25 снежня 2018 года на тэрыторыі музейнага комплексу адбылося свята, прысвечанае традыцыйнаму святкаванню Каляд ў Беларусі. 

Каляды - адно з самых старажытных святаў нашых продкаў, цесна звязанае з сонечным цыклам. З прыходам хрысціянства прымеркавана да рэлігійнага свята Нараджэння Хрыстова. Лічылася, што першы дзень Каляд (23 снежня па новым стылі) супадае з момантам, калі дзень пачынае павялічвацца, ноч скарачацца і справа паволі ідзе да вясны. 
Адзначаліся Каляды на працягу 12 дзён. У гэты перыяд было прынята абмяжоўваць сябе ў фізічнай працы, збірацца ўсёй сям'ёй за адным сталом, весяліцца, вадзіць карагоды, калядаваць. Традыцыйным і абрадавым пачастункам лічылася куцця - пшанічная каша з рознымі дадаткамі (мёдам, цукрам, арэхамі і інш). 

Каляды ў Дудутках - гэта заўсёды выдатная нагода ўсёй сям'ёй акунуцца ў незабыўную атмасферу свята ў тым выглядзе, у якім яго адзначалі нашы продкі, дакрануцца да гісторыі, паспрабаваць традыцыйную куцьцю і проста добра правесці час на свежым паветры ў асяроддзі выдатных пейзажаў беларускай прыроды. 

 

На працягу дня на галоўнай танцавальна-музычнай пляцоўцы перад сыраварняй выступілі:

  •  Ансамбль беларускай песні “Цернічка”

  • Алесь Чумакоў (“Стары Ольса”)

  • Вясёлыя Калядоўшчыкі з гурту "Арацэя"

  • Народны калектыў РБ,сямейны ансамбль “Жывiца”

Таксама на тэрыторыі комплексу усе жадаючыя змаглі прыняць ўдзел у вясёлых калядных забаўках, а таксама заглянуць ў шацёр варажэі, дзе кожны госць свята змог атрымаць асабістае прадказанне на будучы год.

Предыдущие статьи