Корзина
100 отзывов
БеларусьМинскпросп. Независимости, 58, офис 401220005
+375 (17) 290-25-26
+375
17
290-25-26
+375
17
290-08-93
+375
33
377-17-10
Экстрим Театр "Берсерк"
Корзина

II міжнародны купальскі фэст «СВЯТА СОНЦА» 17-18 чэрвеня 2017

II міжнародны купальскі фэст «СВЯТА СОНЦА» 17-18 чэрвеня 2017

Другі міжнародны фолк-фэст «Свята Сонца» ў 2017 годзе будзе прысвечаны галоўнаму сімвалу Купалля - агню! Музейны комплекс «Дудуткі» (http://www.dudutki.by/) Арганізатары: Экстрым Тэатр «Берсерк», Шоу-праект “Иллизиум”, Музейны комплекс “Дудуткі”.

Фармат “Свята Сонца” аб'ядноўвае некалькі рознапланавых мерапрыемстваў у межах адной канцэпцыі: FireShow-фэст, падчас якога сваё майстэрства прадэманструюць каля 20 вогненных тэатраў з Беларусі ды іншых краін, open-air канцэрт, этна-пляцоўкі, абрадавая частка ды забаўляльныя блокі. Вялікая ўвага, як і раней, будзе надавацца традыцыям ды абрадам нацыянальнай беларускай культуры, святу Купалле ў прыватнасці.

Асноўная ідэя - адрадзіць старажытнае свята Купалле, прымеркаванае да дня летняга сонцастаяння,  –  часу, калі дасягаюць найвышэйшага росквіту жыватворчыя сілы зямлі. У абрадах гэтага беларускага свята цесна перапляліся старажытныя паганскія ды больш познія хрысціянскія традыцыі.

Папярэдняя праграма фэсту:

17 чэрвеня

18 чэрвеня

Вясковая плошча.

 

11.00-17.00 выступ музычных калектываў, вулічных тэатраў, факіраў, перформансы на купальскую тэму, майстар-класы па танцах.

 

Вясковая плошча.

 

11.00-15.00 выступ музычных калектываў, вулічных тэатраў, факіраў, перформансы на купальскую тэму, майстар-класы па танцах.

Фэст агню.

 

18.00 – 22.00

Шоу лепшых вогненных тэатраў, каскадзёраў, акрабатаў ды хадулістаў у жанры вогненнага шоу.

 

Концэртная пляцоўка.  Open-air канцэрт.

 

16.00 – 18.00

22.00 – 01.00

Канцэрт гуртоў folk/folk-rock/pagan  ды смежных напрамкаў.

 

Горад майстроў, купальскі кірмаш.

 

10.00-20.00 продаж вырабаў рамесных майстэрань, майстар-класы па рамёствах.

Горад майстроў, купальскі кірмаш.

                                                                                                    

10.00-15.00 продаж вырабаў рамесных майстэрань, майстар-класы па рамёствах.

 

Інтэрактыўныя пляцоўкі.

 

10.00-20.00

Атракцыёны: лучны ды арбалетны цір, сярэднявечныя ды народныя гульні, «гульні вікінгаў», шатландская пляцоўка «гульні горцаў", дзіцячая пляцоўка, пляцоўка «Героі: Батлгейминг», настольныя гульні, скаладром, «archery battle» ды іншыя.

Інтэрактыўныя пляцоўкі.

 

10.00-17.00

Атракцыёны: лучны ды арбалетны цір, сярэднявечныя ды народныя гульні, «гульні вікінгаў», шатландская пляцоўка «гульні горцаў", дзіцячая пляцоўка, пляцоўка «Героі: Батлгейминг», настольныя гульні, скаладром, «archery battle» ды іншыя.

Рэлакс-зона.

 

10.00-да 01.00 (18 чэрвеня)

Рэлакс-зоны: "Усходні кальян", шацёр траўніцы ды многае іншае.

Рэлакс-зона.         

 

10.00-15.00

Рэлакс-зоны: "Усходні кальян", шацёр траўніцы ды многае іншае.

Этна-пляцоўка.

 

10.00-20.00                           

Майстар-класы па пляценні вянкоў, абрадавая лялька, купальскія варажбы.

 

Фуд-корт, “Карчма”.

 

10.00-01.00

Кропкі грамадскага харчавання: стравы традыцыйнай беларускай кухні.

Фуд-корт, “Карчма”.

 

10.00-17.00

Кропкі грамадскага харчавання: стравы традыцыйнай беларускай кухні.

Лекцыі.           

 

11.00-14.00

Адкрытыя лекцыі па традыцыях ды абрадах Купалля, міфалогіі.

 

Абрадавая пляцоўка.

 

У 01.00 на беразе ракі Пціч запаляцца купальскія вогнішчы. Музыкі, танцы, карагоды, запуск вянкоў, старадаўнія гульні ды абрады.

 

https://vk.com/sviata_sonca

http://svyata-sontsa.by/

Предыдущие новости